Беларускае народнае ткацтва
Беларускае народнае ткацтва — від народнага рамяства, шырока распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі Беларусі[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Раннія звесткі пра ткацтва на беларускіх землях
[правіць | правіць зыходнік]Ткацтва — адно са старадаўніх рамёстваў у Беларусі.
Як хатняе рамяство яно вядома ўжо ў глыбокай старажытнасці — па звестках археолагаў, недзе з III тысячагоддзя да н.э., з часоў позняга неаліту[2]. Археалагічныя матэрыялы таксама сведчаць, што ў жалезным веку тканіны палатнянага перапляцення былі вядомыя на тэрыторыі Беларусі[3]. У раннеславянскіх плямёнаў мілаградскай і зарубінецкай культур (з VII стагоддзя да н.э.) прадзенне і ткацтва мелі ўжо значнае пашырэнне[4]. На тэрыторыі Беларусі вядома па археалагічных знаходках з эпохі зарубінецкай культуры, у XI—XII стагоддзях[5][6]. Сярод знаходак прасліцы, адбіткі тканін на керамічным посудзе, многія з якіх датуюцца другой паловай 1-га тысячагоддзя да нашай эры[7]. Чаўнакі і іншыя дэталі гарызантальных ткацкіх станаў выяўлены пры раскопках у Гродне, Мінску, Полацку, Віцебску ў культурных пластах канца XI—XIII стагоддзяў[7]. Гэтыя знаходкі сведчаць, што ткацкая тэхніка знаходзілася ў X—XII стагоддзях на адносна высокім узроўні. Ужо былі вядомыя ўзорыстае ткацтва, вышыўка шарсцянымі, шаўковымі і залотнымі ніткамі[2].
Узораў старажытных тканін да нашага часу захавалася мала[7]. Кавалак грубага ваўнянага сукна з карычневай пражы, з рысункам «у ёлачку», вытканай на 4 панажы[8], знойдзены ў Гродне[9]. Адсюль жа паходзяць фрагменты арнаментальнай плеценай і ўзорыстатканай стужак[10]. 11 фрагментаў тканін, пераважна дамашняга сукна, у тым ліку з узорам «у ёлачку», знойдзены пры раскопках старажытнага Полацка[11]. Нярэдкія сярод знаходак і прывазныя тканіны, што, вядома, уплывала на развіццё мясцовай вытворчасці. Фрагменты такіх тканін вядомыя з раскопак старажытнага Гродна. У іх ліку — кавалак тасьмы з махрамі, узорыстай тканіны накшталт парчы і іншае[12]. Некаторыя звесткі пра старажытнае ткацтва даюць таксама творы выяўленчага мастацтва, напрыклад, абразы[7].
Археалагічныя тканіны на беларускім матэрыяле амаль не вывучаліся[13]. Выключэнне складаюць невялікія даследаванні курганных знаходак з Наўраў, Чарневіч, Псуі (Паўночная Беларусь) і Вензаўшчыны (Панямонне), якія правёў у 1930-я гады З. Яворскі[14][15]. Напрыклад, тканіны з Чарневіч зроблены ў дзве ніткі таўшчынёй 1 мм простым крыжападобным перапляценнем. У нітках адзначана прымесь ільну і мачала ад лыка. Тканіны з Наўраў выраблены ў чатыры ніткі касым перапляценнем.
Кавалачкі тканін знойдзены пры раскопках курганных могільнікаў каля Заслаўя, Чаркасова Аршанскага, Янушкавіч Лагойскага, Сакольнікаў Віцебскага раёнаў і ў шэрагу іншых мясцін. Знаходкі шарсцяных і льняных тканін вядомы ў культурных слаях такіх гарадоў, як Полацк, Мінск, Бярэсце, Гародня, Мсціслаў, Слонім. Сустракаюцца знаходкі сукна з авечай шэрсці на льняной аснове.
Сярод заслаўскіх тканін ёсць ільняныя ў дзве ніткі i шарсцяныя ў чатыры ніткі. Знойдзены Ю. А. Заяцам у Заслаўі ў 1977 годзе кавалачак тканіны памерам 9 × 12 мм быў апрацаваны ў Навукова-даследчым інстытуце судовай экспертызы Міністэрства юстыцыі Беларусі. Устаноўлена, што тканіна выраблена шляхам аднапраднай правабаковай круткі ніткі пляценнем «трыкатаж». Валокны ніткі былі з пушковай шэрсці з нязначнай колькасцю валосся светла-аліўкавага i светла-карычневага колераў[16]. Сярод полацкіх знаходак — ільняное палатно, тканае «ў елачку». У Гародні знойдзены грубая шарсцяная тканіна карычняватага колеру, тканая «ў елачку», а таксама абрыўкі кручаных нітак i шнуроў з ільну i канапель. Унікальнай з’яўляецца знаходка амаль не пашкоджанага цёплага адзення з культурнага слоя Віцебска. Добра захавалася адзенне ў пахаванні з Мінска. Тут вакол чэрапа была лёгкая тканіна палатнянага перапляцення (радзіна), а ад верхняга адзення засталіся рэшткі шарсцяной тканіны. 3 такой жа тканіны зроблены пояс i каўнер. Аднак гэтыя знаходкі засталіся не даследаванымі[17].
На ткацкіх станках шырыня вырабляемага палатна не перавышала 45-58 см[18]. Самымі распаўсюджанымі былі тры сістэмы ткацкіх перапляценняў: палатнянае, саржавае i камбінаванае. У тыя часы ўмелі ткаць i бранай тэхнікай з дапамогай лучынак i дошчачак. Атрымліваўся правільны геаметрычны ўзор, скампанаваны ў выглядзе дробных квадратаў ці ромбаў[18].
Пры дапамозе чаргавання афарбаваных у розны колер нітак выраблялі клятчатыя тканіны. Дэкаратыўнасць тканін дасягалася прымяненнем розных складаных перапляценняў з увядзеннем у тканіну яркіх нітак, скручаных у выглядзе тонкага шнурочка. Уяўленне аб тагачасных тканінах даюць знаходкі на суседняй Смаленшчыне (Боўшава i Умшары Дарагабужскага раёна). Так, тканіна з Боўшава шарсцяная сінявата-чорнага колеру i на прасвет выглядае вельмі рэдкай. Перапляценне ў яе палатнянае, месцамі пераходзіць у саржавае i робіць ажурныя ромбы. У ромбах змешчаны дэкаратыўныя матывы накшталт васьміканцовых разетак. Шарсцяныя ніткі, якімі вытканы ўзор, былі іншай якасці, чым сама тканіна. Яны скручаны ў выглядзе тонкага шнура. Тут жа знойдзены i фрагменты шарсцяной тканіны цёмна-чырвонага колеру з узорамі ў выглядзе ромбікаў, выкананых на чатырох нітках i выбраных іголкай на аснове i ўтку шарсцяной ніткай залаціста-жоўтага колеру[19].
Ткацтва ў Вялікім Княстве Літоўскім
[правіць | правіць зыходнік]Пра некаторыя вырабы мясцовай вытворчасці нагляднае ўяўленне даюць тагачасныя творы выяўленчага мастацтва. Так, кужэльныя наміткі, навалачкі, ручнікі з геаметрычным арнаментам адлюстраваны на абразах XVII стагоддзя «Нараджэнне Маці Божай» з-пад Магілёўва і з-пад Століна[20]. Мяркуючы па адлюстраваннях, выкарыстоўвалі, відаць, браную і закладную тэхнікі ткацтва, розныя вышывальныя швы[21].
У XVI—XVII стагоддзях ткацтва і вышыўка былі ўжо шырока развітымі рамёствамі. У дакументах гэтага перыяду ёсць матэрыялы па ткацтве беларусаў. У апублікаваных матэрыялах Віленскай археаграфічнай камісіі ёсць паведамленні пра тканіны і тканыя вырабы хатняй вытворчасці[1].
Ткацтва ў Беларусі займала значнае месца ў народнай гаспадарцы. У XVI—XVII стагоддзях ткацтва з сялянскага промысла пачынае перарастаць у гарадское рамяство. У некаторых гарадах і мястэчках узнікаюць ткацкія цэхі. У 1605 годзе такі цэх узнік у Слоніме. Яго далейшае існаванне пацвярджаецца граматамі 1609 і 1679 гадоў. У 1652 годзе ткацкі цэх быў арганізаваны ў мястэчку Капылі. Аб ім упамінаецца ў граматах канца XVII — пачатку XVIII стагоддзяў[22].
Паралельна развівалася феадальная эксплуатацыя працы прыгонных ткачоў. У феадальных маёнтках і манастырах ствараюцца ткацкія майстэрні, заснаваныя на працы прыгонных[23]. Буйнымі цэнтрамі ткацтва становяцца Дуброўна, Пагост Загародскі, Клецк і іншыя. Аб’яднаны цэх ткачоў і рамеснікаў іншых спецыяльнасцей быў у Слуцку, у 1652 годзе ткацкі цэх быў арганізаваны ў Капылі, у 1605 годзе — у Слоніме, у 1686 годзе — у Міры, пад 1777 годам згадваецца цэх у Гродне, а мінскі існаваў аж да 1870-х гадоў[2].
Феадалы-прадпрыемцы ў пагоні за кваліфікаванай рабочай сілай дзейнічалі прымусам. Найбольш багатыя выкрадалі прыгонных ткачоў у больш слабых суседзяў або запрыгоньвалі свабодных. У 1568 годзе Андрэй Ціханоўскі, напрыклад, скардзіўся ў Слонімскі земскі суд на Мікалая Сапегу, які напаў на яго маёнтак і выкраў ткачых[24]. Звесткі пра падобныя выпадкі можна знайсці і ў XVIII стагоддзі ў актах літоўскага трыбунала[23].
Прыгонныя ткачы выраблялі тонкія палотны, узорныя тканіны, абрусы, дываны і іншае. Аднак тэхніка ткацтва была даволі трывіяльная. Усё рабілася на простых ручных станках. На іх ткалі грубыя і тонкія палотны, дзяругу і ўзорныя тканіны. Якасць вырабу моцна залежала ад умення і майстэрства самой ткачыхі[23].
Ужо ў Сярэдневякоўі склаліся асноўныя тыпы адзення і іншых тканых вырабаў, былі выпрацаваны віды арнаментыкі, якія дайшлі аж да XX стагоддзя, замацаваліся многія іх назвы. Вось характэрнае апісанне тканых вырабаў аднаго з двароў XVI стагоддзя на Миншчыне[21]:
…Шубка сукна простого, кожушок, мятлик[25], подушки пуховые, перина, колдро мухояровое, коберцы[26] черные простые, кошули — 15, фартухи — 5, полог, простыни, абрусы — 15, серветы — 14, ручники простые — 7…
Беларускае ткацтва ў часы Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]Пры заняпадзе ільнаткацтва ў еўрапейскіх краінах, дзе тэкстыльная вытворчасць ручнога ткацтва была выцесненая машыннай мануфактурай у XVIII стагоддзі, ткачы-рамеснікі ў пошуках заробкаў мігравалі на еўрапейскі ўсход — у Польшчу і заходнія гарады сучаснай Беларусі[7].
З архіўных крыніц вядома, што ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя прускія рамеснікі-ткачы перасяляліся ў Гродзенскую губерню і закладвалі тут ткацкія майстэрні. Запрашалі іх і мясцовыя памешчыкі, якія засноўвалі вотчынныя льняныя і суконныя мануфактуры. Імі вырабляўся досыць шырокі асартымент тканін для розных запатрабаванняў, у тым ліку і для вырабу ватных матрацаў, пасцельнай бялізны і іншых спальных рэчыў[7].
У XIX стагоддзі мануфактурная вытворчасць занепадае, і хоць некаторыя ткацкія мануфактуры яшчэ працягвалі сваю дзейнасць, але ад стварэння ўнікальных мастацкіх вырабаў на заказ пераходзяць на выпуск больш таннай масавай прадукцыі, неабходнай у побыце сярэдняй шляхты і мяшчан[27]. Традыцыйнае народнае ткацтва заняпаду не зазнала, паколькі амаль цалкам бытавала ў сферы хатняй вытворчасці, а патрэба ў саматканых вырабах была пастаяннай. У сувязі з нізкай пакупніцкай здольнасцю беларускага сялянства прамысловвыя тканіны не маглі скласці сур’ёзнай канкурэнцыі саматканым. Наадварот, якраз з канца XIX стагоддзя назіраецца ажыўленне народнага ткацтва, узбагачэнне яго новымі ткацкімі тэхнікамі; набываюць пашырэнне новыя віды тканін, прыкметнае месца ў інтэр’еры народнага жылля пачынаюць займаць дэкаратыўныя вырабы, раней для народнага побыту не тыповыя[28].
На канец XIX — пачатак XX стагоддзя самай распаўсюджанай і, можна сказаць, універсальнай была чатырохнітовая тэхніка. З дапамогай чатырох нітоў і чатырох падножак вырабляліся тканіны самых розных узораў[3]. Таксама дастаткова шырока выкарыстоўвалася васьмінітовае ткацтва, якое ў гэты перыяд мела шырокае распаўсюджанне па ўсёй тэрыторыі Беларусі, яе выкарыстоўвалі ў асноўным для абрусаў, радзей для ручнікоў[3]. Менш распаўсюджанай тэхнікай было шасцінітовае ткацтва, якое выкарыстоўвалі для вырабу посцілак, а пазней дарожак, то бок шчыльных тканін[3].
Беларускае ткацтва ў XX стагоддзі
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку XX стагоддзя шматнітовая тэхніка вырабу тканін становіцца яшчэ разнастайней. Атрымлівае распаўсюджанне ткацтва на 10, 12, 16 і больш нітах, аднак у асноўным у паўночна-заходняй і ў паўночнай частках Беларусі, у прыватнасці на Віцебшчыне, дзе, як вядома, ткацтва было даволі развіта[3].
У гэты час у беларускіх гарадах праводзіўся шэраг разнастайных выставак, пераважна сельскагаспадарчага накірунку, якія звычайна дэманстравалі і вырабы рамеснікаў, саматужнікаў, народных майстроў, прычым найбольш багатыя і прадстаўнічыя раздзелы складалі якраз мастацкія тканіны. Інфармацыя з такіх выставак звычайна дэманструе захапленне народным ткацтвам. Так, пра выстаўку ў Слуцку 1908 года гаворыцца: "Багата было розных добрых тканін, зробленых рукамі вясковых кабет беларускіх, у розныя рысункі. З воласці Цялядавіцкай , Капыльскай, Пукаўскай было рознае палатно, абрусы, ручнікі, капы, спадніцы з лёну і воўны, паясы, наміткі, сукно на буркі… Малюнкі ўсе беларускага стылю[29]. Багацце разнастайных, цікавых узорамі і каларытам тканін адзначалася на выстаўцы ў Глыбокім у 1913 годзе, пра якую наведвальнік адзываўся так: «Ткацкая глыбоцкая школа нічога новага не можа даць сялянкам, бо іх вырабы лепшыя»[30]. На выстаўцы ў Навагрудку ў 1913 годзе, дзе было прадстаўлена 400 узораў ткацтва з васьмі валасцей, «вочы разбягаліся па сценах, завешаных тканінамі, коўдрамі, абрусамі работы навагрудскіх сялянак. Такога багацця малюнкаў і колераў рэдка калі здаралася бачыць»[31].
Асабліва багата і разнастайна беларускае народнае мастацтва было прадстаўлена на саматужніцка-прамысловай выстаўцы ў Вільні і 2-й Усерасійскай саматужніцкай выстаўцы ў Пецярбургу ў 1913 годзе. Тут дэманстраваліся сотні ўзораў адзення, разнастайных дэкаратыўных і абрадавых тканін з Вілейскага, Ашмянскага, Лідскага, Дзісенскага і іншых паветаў паўночнага захаду Беларусі[32].
За савецкім часам ткачыхі і вышывальшчыцы пачалі кааперавацца ў артэлі, на 1929 год там працавала звыш 100 майстрых[33]. Шэраг буйных ткацкіх і вышывальных арцеляў было створана ў 30-я гады: «1 Мая» (Слуцк), «8-га Сакавіка» (Бабруйск, Віцебск), «20 год Кастрычніка» (Мінск, Чачэрск, Орша), «Чырвонае Палессе» (Хойнікі), імя Клары Цэткін (Карма), «Чырвоны тэкстыльшчык» (Талачын), «20 год ВЛКСМ» (Верхнядзвінск), «Полымя рэвалюцыі» (Бешанковічы) і іншыя[34].
Творы беларускага народнага ткацтва з поспехам дэманстраваліся на рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных выстаўках у Мінску (1939), Маскве (1938, 1940), Парыжы (1925, 1937, 1939), Нью-Ёрку (1937, 1939) і іншых[34].
Пасля вайны былі адноўлены старыя артэлі і створаны новыя, у тым ліку ў Заходняй Беларусі («Чырвоная вышывальшчыца» ў Полацку, «Адраджэнне» ў Гродне, «8-га сакавіка» ў Пінску і іншыя).
З сярэдзіны XX стагоддзя традыцыйныя тэкстыльныя тканіны інтэнсіўна выцясняюцца з побыту масавай прамысловай прадукцыяй.
Дасягненні беларускага народнага ткацтва не ўкараняліся сістэмна на беларускіх ткацкіх прадпрыемствах, у тым ліку і таму, што за савецкім часам там часта працавалі дасланыя па размеркаванні ў Беларусь спецыялісты з іншых краін, не знаёмыя з мясцовымі тэхнікамі[35]. Да таго ж часта ў масавую вытворчасць беларускіх прадпрыемстваў заходзілі больш яркія і эфектныя ўзоры суседніх народаў, у прыватнасці ўкраінскія.
Пры гэтым захаванне традыцый разнастайных ткацкіх тэхнік, у тым ліку іх рэгіянальных асаблівасцяў, перайшло на шэраг дамоў рамёстваў, цэнтраў і школ ткацтва, кружкоў пры дамах культуры і таму падобных. Там перадача ведаў часта ідзе ад дасведчаных майстрых старэйшага пакалення да маладзейшых аматараў ткацкага рамяства[35].
Сыравіна
[правіць | правіць зыходнік]Асноўным матэрыялам для ткацтва з’яўляўся лён, але пры раскопках знойдзены таксама фрагменты тканін, вырабленых з воўны[23].
У канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў асноўнай сыравінай для вырабу тканін у хатніх умовах у беларусаў былі кудзелістыя расліны і авечая воўна[1]. З кудзелістых раслін найбольш пашыранымі былі лён і каноплі[1][36][37], але часам згадваюцца дамешкі мачала з лыка[13], а таксама вырабы з крапівы.
Лён
[правіць | правіць зыходнік]Знаходкі археолагаў сведчаць пра бытаванне льнянога адзення ў эпоху жалезнага веку з VII стагоддзя да н.э. На тэрыторыі Беларусі паводле археолагаў лён быў вядомы з II стагоддзя да н.э.[38] Летнія комплексы як жаночага, так і мужчынскага адзення амаль цалкам шыліся з даматканага палатна[39]. У культуры беларусаў лён меў высокі сакральны статус. Ён надзяляўся магічнымі ахоўнымі ўласцівасцямі, таму белае ільняное палатно суправаджала беларуса ад нараджэння да смерці[39].
Сцёблы лёну выдзіраюць з каранямі з зямлі. Пасля гэтага іх замочваюць і апрацоўваюць на трапальных машынах для атрымання валакна. Да распаўсюджвання машын сцёблы лёну здрабнялі і трапалі ручным прыстасаваннем — церніцай . Атрыманае валакно апрацоўваецца часаннем : цяпер на часальных машынах, у былыя часы — з дапамогай часалак. Атрыманую сыравіну называюць кужалем , адходы — кастрой і пакуллем .
Воўна
[правіць | правіць зыходнік]Авечая воўна сартавалася па колерах на белую, шэрую і чорную. Мяккасць прадзільнага матэрыялу і адсутнасць неабходнасці змочвання слінай ніткі падчас працы рабіла вытворчасць ваўняной пражы больш лёгкай, чым прадзенне лёну[40].
Найбольш якаснай сыравінай лічылася воўна старых авечак, стрыжаных увосень. Веснавую воўну пралі для выкарыстання на андаракі, за асенняй доўгай воўны рабілі сукно і тканіну на мужчынскія нагавіцы, асеннюю кароткую воўну выкарыстоўвалі для вытворчасці валенак[41]. Таксама адрознівалі воўну, знятую са спіны — хрыбтовую, менш якаснай лічылася воўна з галавы і ног, а самая высакасортнай была «паяркавая воўна», знятая з маладых ягнят[42]. Воўну сартавалі, мылі, сушылі, скублі, часалі на грабянях ці ваўначосках, пралі. Сукно ткалі на кроснах пераважна ў 4 ніты . Колер сукна залежаў ад колеру воўны. Белае сукно часам фарбавалі. Вытканую шарсцяную тканіну абавязкова валялі[43].
Казіны і трусіны пух выкарыстоўваліся рэдка для невялікіх рэчаў пры наяўнасці ў гаспадарцы коз і трусоў адпаведна[40].
Часцей за ўсё воўну выкарыстоўвалі толькі на ўток, тканіны з чыстай воўны ў сялянскіх гаспадарках вырабляліся рэдка[44].
Каноплі
[правіць | правіць зыходнік]Каноплі ў якасці крыніцы тэкстыльнага валакна займалі значнае месца ў сялянскай гаспадарцы. Тут варта адрозніваць валокны ад мужчынскіх і жаночых каліў расліны. Летам адразу пасля апладнення жаночых раслін, так званага пылення, збіралі мужчынскія калівы, званыя маніцы, з якіх рабілі канапліну (зрэб’е) — тканіну вельмі падобную на ільняную, але больш порыстую. Канапліна мае лепшыя вода- і паветрапранікальныя якасці, чым ільняная, таму шырока прымянялася для пашыву мужчынскіх сарочак і нагавіц для працы, а таксама ніжняй бялізны. Жаночыя калівы збіралі восенню, пасля паспявання насення. Пасля доўгага вымочвання ў ручаях ці самаробных сажалках побач з імі, са сцёблаў канопель атрымлівалі трасту , якую мялі , трапалі і вычэсвалі , а пасля гэтага пралі. З падобнага валакна атрымлівалі вяроўкі рознага прызначэння, ад аборак для лапцей да гужоў і цяжоў для вупражы. У пасевах суадносіны мужчынскіх і жаночых каліў прыкладна аднолькавыя, але мужчынскія маюць танчэйшае сцябло, таму доля іх ва ўраджаі валакна розная. Маніцы давалі толькі каля траціны ўсяго аб’ёму валокнаў з поля канопель, астатняе прыходзілася на матачныя сцёблы.
У цэлым каноплі як сыравіна для ткацтва не мела ў беларусаў шырокага распаўсюджання, хаця вырошчвалі яе даволі шмат, асабліва ў Магілёўскай, а таксама ў паўднёва-ўсходніх раёнах Мінскай губерні, адкуль яна вывозілася і за мяжу[45].
Падрыхтоўчыя работы
[правіць | правіць зыходнік]Прадзенне
[правіць | правіць зыходнік]Прадзенне — працэс вырабу нітак з воўны, кудзелі і іншых валакністых матэрыялаў[1].
Дзяўчаты і жанчыны пралі звычайна з лістапада да сакавіка ва ўсе дні тыдня, акрамя святаў і нядзель[46].
У Беларусі прадзенне было выключна жаночай справай. Зімовымі вечарамі дзяўчаты збіраліся на попрадкі. На паўднёвым усходзе дамаўляліся з адным ці некалькімі гаспадарамі і за пэўную плату хадзілі прасці ў іх хаты на працягу усёй зімы. Навучаць дзяўчатак прадзенню пачыналі недзе з 7-8 гадоў, спачатку з нізкаякаснага валакна, а тады і з кужалю[46].
Асноўнымі прыладамі прадзення былі прасніца (прасліца, потась), верацяно і самапрадка (самапраха, калаўрот, каўрыдак)[46].
Фарбаванне пражы
[правіць | правіць зыходнік]Фарбаванне пражы і палатна вядомае з глыбокай старажытнасці. У XVIII стагоддзі ў традыцыйным ткацтве карысталіся фарбавальнікамі мясцовага паходжання: настоямі траў, кары, лісця дрэў і балотнай руды[47]. Сярод раслін, што прымяняліся, згадваюцца талакнянка (Arctostaphylos), бяроза (Betula), крушына (Frangula), палын (Artemisia), дзераза (Lycopodium), ажына (Rubus caesius), пырнік (Elytrigia), трыпутнік (Plantago), бузіна (Sambucus), хвошч (Equisetum), ядловец (Juniperus), ягады чаромхі (Prunus padus), таполя (Populus), шчаўе конскае (Rumex confertus), вольха (Alnus), мацярдушка (Origanum) і іншыя[48][49].
З канца XIX — пачатку XX стагоддзяў даволі шырокае распаўсюджанне атрымалі хімічныя фарбавальнікі, якія да XX стагоддзя цалкам выцеснілі раслінныя[1].
Снаванне
[правіць | правіць зыходнік]Снаванне — размяшчэнне пражы такім чынам, каб у час ткання аснова дзялілася на верхні і ніжні рады з утварэннем зева. Падчас снавання вызначалася таксама даўжыня і шырыня будучай тканіны. Вядомы тры спосабы снавання: на сцяне, на раме і на вярчальнай снавалцы[1].
Перад навіваннем асновы ніткі падрыхтоўвалі адмысловым чынам для надання ім большай трываласці[50].
У славян часцей за ўсё снавалі на сцяне, у якую ўтыкалі калкі. Выкарыстоўвалася і пераносная снавальная рама і, радзей, вярчальная снавалка[1].
Пасля заканчэння снавання аснову здымалі з калкоў і спляталі ў касу (пляцёнку, плётку). Розныя прылады і прыстасаванні для снавання мелі назву снавалка, снавадла, снавідла, снулля, снулька, снульня, снуўля, снуйка[51] ці снуйня[52].
Прылады ткацтва
[правіць | правіць зыходнік]Дошчачкі
[правіць | правіць зыходнік]Ткацтва на дошчачках — адзін з самых старых спосабаў вырабу тканага палатна. Дошчачкі гэта невялікія плоскія фігуры з дрэва, на Беларусі найчасцей квадраты памерам 10 на 15 см, з адтулінамі па чатырох вуглах. Такая прылада выкарыстоўвалася для ткацтва паясоў[53][54][55].
Фундаментальны прынцып — паварочваць дошчачкі, каб падняць выбраныя наборы нітак у аснове. Дошчачкі можна бесперапынна паварочваць у адным накірунку як пачак, паварочваць паасобку для стварэння ўзораў або паварочваць пэўную колькасць разоў «наперад» і столькі ж разоў «назад».
На ніту
[правіць | правіць зыходнік]Традыцыйна пояс снуюць на адмысловай дошцы з цвiкaмi, часам з гэтай мэтай выкарыстоўваюць штыкетнік плота. Спосаб снавання паясоў i вырабу прыстасаванняў для ткацтва, якім валодаюць рамесніцы з Валожыншчыны, у некаторых дэталях адрозніваецца ад спосабаў, зафіксаваных у іншых рэгіёнах Міншчыны. Як і іншых раёнах, аснова пры снаванні паясоў падзяляецца з выкарыстаннем чынавых цвікоў, але на Валожыншчыне гэтая аснова не прывязваецца да нерухомага прадмета з мэтай нацяжэння, а замацоўваецца на тaлii i выцягнутай назе ткачыхі, што дазваляе ткаць там, дзе няма зручнага прадмета для мацавання асновы.
У 2013 годзе традыцыя ткацтва паясоў «на ніту» атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці[56] і была ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Бердзечка
[правіць | правіць зыходнік]Бердзечка — прыстасаванне для ручнога ткацтва, род грэбня. Вядома са старажытных часоў. Можа быць выкарыстана для стварэння нешырокай тканай паласы. На бёрдзе можна вырабіць пояс, нешырокі ручнік, абрусы і да т. п.
Бердзечка ўяўляе сабой плоскую дошчачку, у якой зроблена некалькі дзесяткаў падоўжных шчылін. У кожным «слупку», падзеленым на дзве шчыліны, зроблена адтуліна. Такіх адтулін можа быць — па вертыкалі — ад аднаго да трох, што дазваляе ўскладняць ўзор, працуючы з ніткамі розных колераў.
Пры стварэнні палатна ў бердзечка забэрзваюцца ніткі — як у падоўжныя шчыліны, так і ў «слупковыя» адтуліны. Затым бердзечка перамяшчаецца уверх-уніз. Ніткі ў падоўжных шчылінах застаюцца на месцы, а ніткі, якія забэрзаны у адтуліны, ссоўваюцца ўверх ці ўніз. За кошт гэтага ствараецца «зеў» — прамежак паміж ніткамі асновы. У гэты «зеў» забэрзваецца нітка ўтка — рукамі ці з дапамогай чаўнака. Такім чынам ствараецца палатно тканіны або пояса.
Кросны
[правіць | правіць зыходнік]На Беларусі асноўны тып кроснаў уключае: ставы — драўляны каркас, на якім збіраюць канструкцыйна важныя вузлы станка; навоі — 2 драўляныя валы, на адзін з якіх навіваюць ніткі асновы, а на другі намотваюць палатно; ніты , або нічальніцы, — надзетыя радамі на 2 паралельныя пруткі (верхні і ніжні) ніцяныя завесы, праз якія працягваюць ніткі асновы (ад колькасці нітоў залежыць узор тканіны); бёрда — прыстасаванне для прыбівання уточнай ніткі, якое складаецца з тонкіх вузкіх пласцінак накшталт грабеньчыка з 2 спінкамі і ўкладваюцца ў набіліцы, панажы, калёсцы, чапёлкі — рычагі і блокі для прывядзення ў рух нітоў. Пры націсканні на панажы, прывязаныя да іх ніты разыходзяцца і ўтвараюць у аснове зеў, праз які пракідваюць чаўнок з навітым на цэўку утком.
Віды ткацтва
[правіць | правіць зыходнік]У традыцыйным беларускім ткацтве разглядаюць аднатоннае ткацтва і розныя варыяцыі ўзорыстага ткацтва. Па спосабе стварэння арнаменту ва ўзорыстым ткацтве адрозніваюць закладное[57], бранае[58], выбарнае[59] і пераборнае[60] ткацтва. Асобна вылучаюць узорыстае шматнітовае ткацтва, якое адпаведна колькасці выкарыстаных нітоў завецца чатырохнітовае, васьмінітовае і гэтак далей[61].
Бранае ткацтва
[правіць | правіць зыходнік]Бранае ткацтва — адна з самых старажытных і пашыраных тэхналогій узорыстага ткання ў Беларусі[62]. Уся тая арнаментальная разнастайнасць, якой вызначаюцца традыцыйныя беларускія ручнікі, абрусы, адзенне і іншыя вырабы бытавога, абрадавага і дэкаратыўнага прызначэння, дасягнута якраз бранай адна-, але часцей — двухуточнай тэхнікай тэхнікай[62].
У канцы XIX стагоддзя адным з самых распаўсюджаных на Беларусі відаў ткацтва было бранае двухуточнае ткацтва, якое шырока ўжывалася для ўпрыгожвання народнага адзення, ручнікоў, абрусаў[58].
Па вонкавым выглядзе браныя тканіны нагадваюць вышыўку наперад іголкай : і там і тут каляровая нітка праходзіць то зверху, то знізу палатна, не ўключаючыся ў палатнянае перапляценне[63]. Браны ўзор у тканіне злёгку рэльефны: у тым месцы, дзе ўзорысты ўток робіць насціл з правага боку, там ён узвышаецца над тканінай дзякуючы сваёй таўшчыні, а там, дзе ён хаваецца на выварат, атрымліваецца паглыбленне[63]. Гэтым браны ўзор адрозніваецца ад закладнога, зусім гладкага, нерэльефнага[63].
Арнамент беларускіх браных двухуточных тканін вызначаецца перавагай чырвонага колеру, дакладнай распрацоўкай геаметрычных матываў[58]. Арнаментальныя матывы браных тканін досыць разнастайныя, але ў цэлым геаметрычныя або моцна геаметрызаваныя: дробныя шашачкі, слупкі, трохкутнікі, ромбы, крыжападобныя фігуры, васьміканцовыя разеткі і іншыя[62].
У беларускім ткацтве часам заміж звычайных пруткоў выкарыстоўваліся шнуркі (матузы). На «матузах» ткаць зручней, чым на прутках, паколькі пруткі маглі выпадаць з асновы. Ад колькасці «матузоў» залежала і складанасць узору. Чым больш «матузоў», тым, складаней узор. Напрыклад, тканіна, вырабленая на «адзiн, на два, на тры матузы», выконвалася адным утком i мела нескладаны геаметрычны ўзор — квадраты, прастакутнікі i iнш[64].
Выбарнае ткацтва
[правіць | правіць зыходнік]Выбарнае ткацтва ці перабіранне бытавала ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя на Гольмельшчыне і Віцебшчыне[59]. Для выбарных тканін характэрны рэльефны ступеньчата-геаметрычны арнамент, утвораны насцілам узорнага ўтку на фонавае палатно. Па тэхніцы выканання выбарнае ткацтва падобна на двухуточнае бранае ткацтва: узор перабіраецца на дошчачку-бральніцу і кожны атрыманы зеў фіксуецца спецыяльнымі матузкамі (паўнітамі) ззаду нітоў[59]. Аднак у выбарным ткацтве ўзорны ўток закладваецца не па ўсёй шырыні тканіны, а асобнымі ўчасткамі (выбарна), што дае магчымасць больш свабодна кампанаваць узорныя элементы і рабіць больш разнастайнымі іх колеравую гаму[59].
Знешне выбарнае ткацтва нагадвае вышыўку па гатовай тканіне.
Закладное ткацтва
[правіць | правіць зыходнік]Закладныя тканіны (заклады) ткуцца ў 2 ці 4 ніты без якіх-небудзь дадатковых прыстасаванняў[65]. Закладное ткацтва адно з самых працаёмкіх, бо не выкарыстоўваецца чаўнок , але гэтая ж асаблівасць дае магчымасць свабодна камбінаваць колеры.
На беларускіх землях было найбольш пашырана на Гомельшчыне, Віцебшчыне і Міншчыне[65]. У пачатку XXI стагоддзя сустракаецца як выразны лакальны варыянт у ваколіцах в. Семежава Капыльскага раёна.
Для беларускага закладнога ткацтва характэрна традыцыйнае спалучэнне белага і чырвонага, часам з дабаўленнем чорнага колераў[65]. Кожны асобны матыў арнаменту пракладваецца ў аснову ўручную, што дае магчымасць выкарыстоўваць уточныя ніткі розных колераў[66]. У выніку атрымліваюцца яркія, каларыстычна насычаныя, разнастайных малюнкаў кампазіцыі, паліхромны дэкор якіх звычайна аб’ядноўваецца і падкрэсліваецца глыбока чорным фонам асновы[66]. Посцілкі і дываны, вытканыя ў гэтай тэхніцы, найлепш адпавядаюць агульнаму характару традыцыйнага народнага жылля другой паловы XX стагоддзя[66].
Імпарт і ўласная вытворчасць кілімаў, несумненна, аказалі ўплыў на фарміраванне мастацкай традыцыі рагачоўскіх, брагінскіх, лоеўскіх ручнікоў.
Ткацтва ў пуплы
[правіць | правіць зыходнік]Пры вырабе тканін у падобнай тэхніцы спецыяльым кручком або тонкай спіцай уточная нітка выцягвалася ў патрэбных месцах, ствараючы узор з рэльефных кропак па тканіне. Яе называлі ткацтва ў пуплы, у вузлы, выцяганая ці пяцельчатая тэхніка[44]. Мяркуецца, што яна з’явілася ў XVII стагоддзі, калі ў Расійскую імперыю праз Ноўгарад, Смаленск, Віцебск і Полацк пачалі вазіць замежныя ткані, у прыватнасці італьянскі аксаміт, аздоблены залатымі і срэбнымі петлямі[67].
Падобнай тэхнікай ткацтва рабілі паясное адзенне, а таксама посцілкі.
Шматнітовае ткацтва
[правіць | правіць зыходнік]Пры шматнітовым ткацтве ўзнікае магчымасць ствараць тканіны са складаным і разнастайным перапляценнем нітак асновы і ўтка[68]. Перапляценне пры гэтым залежыць ад таго, як ніткі асновы прапускаюцца ў ніты і ад паслядоўнасці ходу па падножках («хадзіць па панажах»)[68]. Тыпалагічнай прыкметай шматнітовых тканін з’яўляецца перапляценне асновы і ўтка без выкарыстання дадатковага ўзорнага ўтка, геаметрычны арнамент з прамавугольных слупкоў ці «шашак», які складае адзінае цэлае са структурай тканіны, і двухбаковы пазітыўна-негатыўны характар узору[69].
Найбольш распаўсюджанымі шматнітовымі тэхнікамі ў Беларусі з’яўляюцца чатырохнітовае і васьмінітовае ткацтва, а тканіны, атрыманыя з дапамогай іх выкарыстання часцей за ўсё называюць дымкамі[70].
Шматнітовыя тканіны сустракаюцца на тэрыторыі Беларусі нераўнамерна і спосаб іх выканання, характар узораў маюць рэгіянальныя адрозненні[69]. Найбольш шырока распаўсюджаны шматнітовыя тканіны на поўначы, паўночным захадзе і ў цэнтральнай частцы Беларусі, дзе яны выконваліся на 4, 8, 10 або 12 нітах[71]. Тут сустракаюцца ўзоры, вырабленыя на максімальна магчымай у сялянскім ткацтве колькасці нітоў — 16, 22 і 24[71].
Для ўсходніх і паўднёвых раёнаў Беларусі характэрны не такія складаныя па арнаменту і спосабам выканання чатырох- і васьмінітовыя аднаўточныя і двухуточныя тканіны. Па мастацкаму рашэнню беларускія шматнітовыя тканіны блізкія, а часта ідэнтычныя народным тканінам суседніх Літвы, Латвіі, усходніх раёнаў Польшчы[71].
Апрацоўка гатовых тканін
[правіць | правіць зыходнік]Бяленне палатна
[правіць | правіць зыходнік]Асноўны спосаб выбельвання палатна — гэта бяленне на сонцы. Тканіну змочвалі, клалі на камень і білі валькамі ці пранікам , у некаторых месцах тапталі нагамі[72]. Пасля гэтага палатно рассцілаюць на лузе мокрым. З выбельваннем на сонцы злучаецца заленне палатна[73]. Пры гэтым тканіну на ноч выкладваюць у катлы і заліваюць шчолакам — растворам бярозавага попелу ў вадзе[73]. Вядома таксама бучэнне палатна. Існуюць адмысловыя букі — жлукта — выдзяўбаныя калоды без дна з дзвюма крыжападобна пакладзенымі перакладзінамі ў сярэдзіне. Палатно складваецца ў гэты бук, яго заліваюць кіпенем або шчолакам, пасля яго расцілаюць на лузе. Бучаць часам на беразе ракі, у гэтым выпадку ваду грэлі на вогнішчы[73].
Глянцаванне шарсцяных тканін
[правіць | правіць зыходнік]Даматканае сукно дома ці на мануфактурах ласкавалі (аддавалі ў лоск) — надавалі яму гладкую паверхню поўным або частковым валяннем. У хатніх умовах змочаную цёплай вадой тканіну намотвалі на качулку і клалі на печ, або разасланы кавалак тканіны рассцілалі пад гарачы хлеб, каб пад ім яна прэла[74].
Ва ўмовах прадпрыемства апрацоўка рабілася гарачай вадой і валкамі. Ласкаванне павышала вода- і гразенепранікальнасць тканіны, паляпшала яе вонкавы від, надавала бляск.
Валянне сукна
[правіць | правіць зыходнік]У беларусаў быў вядомы такі спосаб валяння, як таўчэння сукна ў ступе таўкачом, а часам і нагамі[73].
Рэгіянальныя асаблівасці народнага ткацтва
[правіць | правіць зыходнік]Верхнядзвінскае ткацтва
[правіць | правіць зыходнік]Гродзенскае ткацтва
[правіць | правіць зыходнік]Гродзенскае ткацтва — народнае мастацкае ўзорыстае ткацтва на Гродзеншчыне. Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVII стагоддзя[75].
Капыльскае ткацтва
[правіць | правіць зыходнік]Распаўсюджана ў вёсках Капыльшчыны. Вядомае з XVI стагоддзя[76].
Слуцкае ткацтва
[правіць | правіць зыходнік]Распаўсюджана на тэрыторыі Слуцкага і суседніх Капыльскага, Салігорскага, Любанскага раёнаў Мінскай вобласці. На яго аснове ў XVIII стагоддзі створана Слуцкая мануфактура шаўковых паясоў, дзейнасць якой садзейнічата пашырэнню ў рэгіёне новых ткацкіх тэхнік і прыёмаў[77].
Асноўныя віды вырабаў народнага ткацтва
[правіць | правіць зыходнік]Тканіны для адзення
[правіць | правіць зыходнік]У беларускім нацыянальным касцюме выкарыстоўваліся толькі натуральныя тканіны, якія вырабляліся ў хатніх умовах з лёну, канопель і воўны[37]. Пры вырабе адзення з ткацкіх тэхнік выкарыстоўваліся бранае, выбарнае, закладное, рамізнае, пераборнае і іншыя віды ўзорыстага ткацтва[47]. У многіх выпадках крой быў полікавы, гэта значыць, тканіна не разразалася, а адразу ткалася прастакутнымі палотнішчамі рознага памеру, якія потым злучаліся рознымі тэхнікамі, у тым ліку высокадэкаратыўнымі: простымі швамі, вывязанымі кручком карункамі, рознакаляровымі стужкамі і гэтак далей.
Рукавы і палікі для плечавога адзення
[правіць | правіць зыходнік]Тканіны для рукавоў і палікоў адметныя багаццем дэкору, які ствараўся ў асноўным спосабам «затыкання», «ператыкання». Арнамент у такім выпадку атрымліваўся сугуба геаметрычным[44]. Самы просты варыянт — гэта гладка затканныя палосы, якия ўтвараліся за конт уточных нітак пераважна чырвонага колеру. Тут выкарыстоўвалася тэхніка двухнітовага ткацтва[44]. Пры выкарыстанні бранай тэхнікі атрымліваўся больш складаны геаметрычны ўзор — палосамі, якія складаліся з ромбаў, зорачак, квадратаў, прамавугольнікаў. На ўсходзе Беларусі маглі камбінаваць шматнітовую і браную тэхніку. У гэтым выпадку ўзор выконваўся пры дапамозе чатырох ці пяці нітоў і ўяўляў сабой ромбы, размешчаныя «адзін у адным». Звычайна такія рукавы называліся «рукаў у пяць калошак»[44].
Насычанасць дэкорам, багацце і формы ўзораў адрозніваліся рэгіянальна[44].
Паясное адзенне
[правіць | правіць зыходнік]Спадніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спадніцы шылі з шарсцяной, паўшарсцяной і палатнянай тканіны. Адрозніваюць паліхромныя і аднатонныя тканіны. Сярод узорыстых пераважаюць паласатыя з прадольным і папярочным размяшчэннем палосаў, а таксама з узорам у клетку. Аднатонныя тканіны былі гладкімі і рэльефнымі[44].
Паласатыя тканіны вядомы па ўсёй тэрыторыі Беларусі, але больш сустракаліся на паўночным усходзе і ўсходзе. Яны ткаліся паліхромнымі з перавагай чырвонага колеру, а на захадзе — чорнага[44].
На поўдні тканіны з прадольнымі палосамі ткаліся двухнітовым ткацтвам, а на поўначы і ўсходзе — часцей трохнітовым, таму зваліся «трынітоўкамі». Калі для двухнітовых тканін характэрнае палатнянае перапляценне , то ў трохнітовых асобныя палосы ткаліся ў выглядзе хвалістых ліній[44].
Ткані з папярочнымі палосамі выкарыстоўваліся на захадзе, у цэнтральны і ўсходніх раёнах і спарадычна сустракаліся на поўначы[44]. Пры гэтым на ўсходзе яны былі двухнітовымі, радзей чатырохнітовымі саржавага перапляцення. У цэнтральных раёнах нярэдка ніжняя паласа ткалася ўзорыстай з дапамогай бранай тэхнікі: «Ніз ператыкалі, а далей ткалі проста паскамі»[44].
Тканіны ў клетку былі распаўсюджаны па ўсёй Беларусі, ткаліся часцей за ўсё ў два колеры, напрыклад, чырвонага з чорным, пераважна ў двухнітовай тэхніцы[44].
Асобна вылучаюць тканіны ў тэхніцы шматнітовага ткацтва, на якіх уточнымі ніткамі ствараўся ўзор з невялікіх рэльефных ромбікаў і прамавугольнікаў. Яны зваліся «у кружочкі», «у крывулькі» і гэтак далей[44].
Нагавіцы
[правіць | правіць зыходнік]Нагавіцы з’яўляюцца адной з асноўных частак традыцыйнага мужчынскага адзення беларусаў. Шыліся звычайна з аднатоннага ці шарачковага палатна, са зрэбнай ці паўсуконнай тканіны, зімовыя — з цёмнага сукна (суко́ннікі)[78].
Льняныя нагавіцы ткаліся ў 8 — 10, радзей у 12 пасмаў, часцей за ўсё чатырохнітовай тэхнікай «у рады», «у ёлачку», часам з рэльефнай паверхняй у выглядзе невялікіх ромбаў (Гродзеншчына). У шэрагу месцаў Віцебскай, Магілёўскай, а таксама на поўначы Мінскай губерні акрамя чатырохнітовых тканін шырока выкарыстоўваліся трохнітовыя, а на поўдні сустракаліся і двухнітовыя[44].
Часцей за ўсё шарсцяная і паўшарсцяная тканіны былі шэрага колеру, для святочных нагавіц бралі чорную ці карычневую тканіну. У шэрагу месцаў на ўсходзе і паўднёвым усходзе сустракаліся белыя нагавіцы, якія часцей насілі летам[44].
Насілі таксама і палатняныя нагавіцы ў палоску і клетку з характэрным чаргаваннем белай, шэрай, чорнай, часам сіняй пражы[44].
Фартухі
[правіць | правіць зыходнік]Пярэднікі ткаліся з палатняных і шарсцяных тканін. Даныя палявых даследаванняў паказалі, што найбольшы распаўсюд мелі фартухі з палатна[44].
Фон у палатняных тканінах меў гладкую паверхню і рабіўся ў тэхніцы двухнітовага, радзей чатырох- або васьмінітовага ткацтва[44]. Шарсцяныя ткаліся аднатоннымі і безузорнымі. Асноўную ролю тут адыгрываў колер. На шарсцяных пярэдніках ствараўся узор у выглядзе паліхромных палос[44].
Тканыя галаўныя ўборы
[правіць | правіць зыходнік]Намітка
[правіць | правіць зыходнік]У першую чаргу варта згадаць жаночы галаўны ўбор намітку, вядомы беларусам з даўніх часоў. Тканіна для наміткі ткалася спецыяльная, з самых тонкіх нітак, палатняным перапляценнем ў два ніты[44]. Ніткі ўтка не прыбіваліся шчыльна адна да адной, таму гатовае палатно нагадвала марлю. У якасці матэрыяла на Беларусі часцей за ўсё бралі лён, радзей каноплі. Гатовае палатно старанна адбельвалася. Гатовая намітка прадстаўляла сабой кавалак тканіны даўжынёй ад 2 да 3,5 м и шырынёй каля 45 — 50 см. Канцы яе, як правіла, упрыгожваліся нескладаным браным, а часам і гладкім узорам у выглядзе дзвюх — трох, радзей адной чырвонай палоскі[44].
Хустка
[правіць | правіць зыходнік]Даматканыя хусткі рабіліся ільнянымі, шарсцянымі і паўшарсцянымі[44].
Льняныя даматканыя хусткі не мелі шырокага распаўсюду і адзначаны ў асноўным на поўдні Беларусі. Паўсядзённыя хусткі звычайна рабіліся са звычайнага тонкага палатна і аздабляліся толькі махрамі. Большасць льняных хустак ткаліся «у роскідку». Вытканы такім спосабам выраб быў мяккім, добра праўся і быў вельмі зручным у носцы[44].
У адрозненне ад ільняных, шарцяныя і паўшарсцяныя хусткі былі распаўсюджаныя паўсюдна. Ад палатняных яны адрозніваліся не толькі якасцю, але і колерам, а таксама тэхнікай выканання. Яны былі цямнейшыя, нават серую і белую воўну фарбавалі ў чорны, карычневы ці сіні колер. Паколькі насілі іх у халоднае надвор’е, то ткалі іх чатырохнітовай тэхнікай з саржавым перапляценнем у рубчыкі, шчыльнымі[44]. Да XIX стагоддзя хусткі часцей былі пашытымі, а з пачатку XIX стагоддзя з паляпшэннем ткацкіх станкоў у шэрагу месцаў іх сталі ткаць цэлымі з белай каймой. Невялікія хусткі памерам 80 × 80 см звалі канаплянкі, увяртанкі і іншыя, а вялікія хусткі памерам 1,5 × 1,5 м называліся апінанка, апіналка, апінаха, а часам і проста вялікая хустка[44].
Шырынка
[правіць | правіць зыходнік]Шырынка — дзявочы ручніковы галаўны ўбор у выглядзе нешырокай палоскі, прыкладна 25 — 30 см, даўжынёй 75 — 80 см, затканая, як і намітка на канцах[44].
Тканіны для вопраткі
[правіць | правіць зыходнік]Часцей за ўсё для вопраткі ткалі шарсцяныя ці паўшарсцяныя тканіны з натуральнай авечай воўны, але часам і палатняныя[44].
Сукно і паўсукно ткалася з захаваннем натуральнага колеру авечай воўны — белы, чорны, карычневы ці шэры — выключна чатырохнітовай тэхнікай «у рады», «у ёлачку», што забяспечвала шчыльнасць і практычнасць гатовага вырабу[44].
Палатно ткалася звычайна ў чатыры, тры, два, радзей ў шэсць нітоў[44].
Паясы
[правіць | правіць зыходнік]У народзе былі распаўсюджаны паясы з ільну ці суканай воўны. Звычайна ў кожнай гаспадарцы ткаліся паясы жаночыя і мужчынскія, верхнія і ніжнія. Жаночыя ткаліся на «ніту», а мужчынскія — на звычайным ткацкім стане бранай тэхнікай на 3 — 6 — 8 дошчачках. Часам стан замяняўся калочкамі, забітымі ў сцяну або зямлю, на якія нацягвалася паясная аснова[79].
Карыстаючыся такой няхітрай тэхнікай, беларуская ткачыха рабіла ўзорныя паясы, якія адзначаліся высокай якасцю. «У іншых паясоў узоры настолькі чыстыя і добрыя», — заўважае Нікіфароўскі, — «што цяжка верыцца ў ручную хатнюю вытворчасць паясоў»[80].
Паясы для верхняга адзення ткаліся з суканай воўны розных колераў — чырвоныя, чорныя і іншыя[81].
Даўжыня мужчынскіх тканых паясоў была вельмі значнай — прыблізна адзін сажань (каля 2,20 м). Меркавалася два паясных абхваты і паўаршына на канцы. Шырыня пояса для верхняга адзення даволі ўмоўная — 1—1,5 вяршка[79].
Хатні тэкстыль
[правіць | правіць зыходнік]Абрусы
[правіць | правіць зыходнік]У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя абрусы рабіліся дастаткова доўгімі — да 2 м, шырынёй ад 1,1 да 1,5 м, адпаведна даўжыні стала, разлічанага на вялікую сям’ю. Ткаліся з ільняной пражы, паўсядзённыя з больш грубай, чым святочныя[44].
Будзёныя абрусы ткалі чатырохнітовым ткацтвам, святочныя часцей за ўсё васьмінітовым. Малюнак ў іх рабіўся шэрым утком па белай аснове, узор геаметрычны[44].
У пачатку XX стагоддзя шырока сустракаліся абрусы, вытканыя ў 10, 12, 16 і болей нітоў. Для іх характэрныя геаметрычныя ўзоры. Радзей сустракаліся пяцінітовыя абрусы[44].
Абрусы ткалі і бранай тэхнікай на адным, двух, трох прутках. З пачаткам XX стагоддзя ўзоры ўскладніліся, паколькі іх сталі ткаць на 12, 16, 18 і болей дошчачках[44].
Таксама па ўсёй тэрыторыі сустракаюцца абрусы ў тэхніцы ажурнага ткацтва[44].
У пасляваенны час сталі вырабляць браныя абрусы на вялікай колькасці дошчачак. Таксама абрусы сталі меньшымі і квадратнымі[44].
Дываны
[правіць | правіць зыходнік]Дываны, у тым ліку тканыя, шырока распаўсюджаныя па Беларусі. Існуюць тры асноўныя віды тканых дываноў. Найбольш простымі з’яўляюцца дываны, вырабленыя рэмізнай тэхнікай, звычайна паласатыя, рабіліся на трох нітах[44]. На поўдні характэрным тыпам з’яўляліся дываны ў закладной тэхніцы з раслінным або геаметрычным арнаментам «у пальцы». На захадзе сустракаліся дзвюхасноўныя дываны, або, як іх там называлі, суканыя. Арнамент — раслінны ў выглядзе круга ў цэнтры і паўторанага па краях[44].
Палавікі-ходнікі
[правіць | правіць зыходнік]Дарожкі (палавікі, панамоснікі, хадуны, ходнікі) ткалі звычайным спосабом, выкарыстоўваючы ў якасці асновы ніткі з трывалага матэрыялу — канапляныя, льняныя, баваўняныя. Часам для асновы выкарыстоўвалі ільняную пражу, а для ўтка — розныя ласкуты. Звычайна метад ткацтва палавікоў прапаноўваў двухнітовую тэхніку, але сустракаліся таксама коўрыкі тканыя на трох і чатырох нітах. Для ткацтва палавікоў выкарыстоўваліся спецыяльныя бёрды з больш вялікімі зубамі[82]. Ткалі іх у папярочную ці прадольную палоску[44].
Пасцельнае ўбранне
[правіць | правіць зыходнік]Навалачкі шыліся з белай тканінай, вытканай часцей за ўсё бранай тэхнікай на «дзве» ці «тры дошкі»., а таксама з чатырохнітовай «радовай»[44].
Насыпкі (напернікі) рабіліся з добра звалянага сукна[44].
Полагі рабілі з белай ільняной тканіны, часта з простай двухнітовай, часам узорыстай чатырохнітовай. Ва ўсходніх раёнах Віцебшчыны бытавалі клятчастыя (сіні з белым) полагі[44].
Падзоры традыцыйна прадстаўлялі сабой тканую паласу ільняной тканіны, пазней пачалі рабіць і з баваўняных тканін.
Большасць пасцельнай бялізны рабілася белага колеру, што падкрэслівала яе гігіенічнасць[44].
Посцілкі
[правіць | правіць зыходнік]Паўсядзённыя посцілкі ткаліся з ільняной пражы ў два ці чатыры ніты[44], часам нескладанай бранай тэхнікай[44]. Святочныя — паўсуконныя або суконныя. Яны вылучаюцца разнастайнасцю тэхнічных прыёмаў, арнаментыкай, а таксама каляровай гамай. Паводле формы посцілкі былі прамавугольныя (1,5—2,3 м даўжыні, 0,9—1,5 м шырыні) з двух (рэдка аднаго) кавалкаў тканіны з ільняных нітак (або аснова льняная, уток ваўняны). Традыцыйныя посцілкі ткалі ў 3—4 ніты або перабіранай ці шматнітовай тэхнікай ткацтва[82].
Ручнікі
[правіць | правіць зыходнік]Ва ўсходніх славян тканыя ручнікі мелі паўсядзённае, абрадавае і дэкаратыўнае прызначэнне.
Паўсядзённыя ручнікі
[правіць | правіць зыходнік]На ўсёй тэрыторыі Беларусі пашыраны серабрыста-белыя, тканыя ў 2—3 ніты ручнікі, а таксама ўзорыстатканыя, так званыя дэкаратыўныя, тканыя ў 4—8 (часам да 12) нітоў ручнікі, якія пашырыліся з узнікненнем пераборнай і закладной тэхнік ткацтва. Ручнікі ткаліся пераважна на кроснах у чатыры ніты ў «рады» і «ёлачку» і аздабляюць усімі традыцыйнымі тэхнікамі. Памеры беларускіх ручнікоў: даўжыня пераважна 1,5—3 м і шырыня 25—30 см.
Таксама сустракаліся васьмінітовыя, вытканыя прадольнымі поласамі ручнікі, якія выкарыстоўваліся на кухні, але часцей для такіх мэтаў выкарыстоўвалі ручнікі-трапкачы (скарачы), якія не ткаліся спецыяльна, а рабіліся з астаткаў палатна, у якіх незатканыя канцы завязвалі як махры[44]. Утылітарныя ручнікі амаль не аздабляліся, толькі часам на канцах размяшчалі дзве — тры безузорныя палоскі чырвонага колеру[44].
Дэкаратыўныя ручнікі
[правіць | правіць зыходнік]З пункту гледжання тэхнікі вырабу дэкаратыўныя ручнікі можна падзяліць на браныя, шматнітовыя, закладныя і камбінаваныя, то бок выкананыя бранай і шматнітовай тэхнікай[44].
Выразнасць узору дэкаратыўнага ручніка падкрэсліваецца рытмічным чаргаваннем геаметрычных элементаў, а таксама камбінаваннем рознай пражы асновы і ўтку — адбелены і суравы кужаль, кужаль і бавоўна, бавоўна і каляровы шоўк.
Падобныя ручнікі мелі важнае значэнне ў абрадах, у тым ліку асабліва значнае — у вясельным абрадзе, для якога дзяўчына рыхтавала вялікую колькаць ручнікоў рознага прызначэння з адпаведным арнаментам і дэкорам[44].
Ручнікі таксама мелі культавае значэнне[44]. Іх выкарыстоўвалі не толькі ў красным куце і храмах, але і пакідалі на крыжах ля крыніц, дарог і таму падобнае.
Вывучэнне беларускага ткацтва
[правіць | правіць зыходнік]Для этнографаў беларускае народнае ткацтва ўяўляе вялікую цікавасць, бо яно цесна звязана з гісторыяй народа і можа служыць каштоўным матэрыялам пры даследаванні этнічных працэсаў мінулага, этнакультурных узаемасувязяў беларусаў з іншымі народамі[1]. Найбольш значны матэрыял па ткацтве Віцебшчыны змяшчаецца ў працы М. Я. Нікіфароўскага «Нарысы простанароднага жыцця-быцця ў Віцебскай Беларусі і апісанне прадметаў ужытку»[83]. У архіўных крыніцах ёсць звесткі аб распаўсюджанні і ўзроўні развіцця беларускага ткацтва ў XVII—XVIII стагоддзях[84].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з Курилович А. Н. Белорусское народное ткачество. — Мн.: Наука и техника, 1981. — 119 с.
- ↑ а б в Беларускае народнае мастацтва / Я. М. Сахута; (фота Я. М. Сахуты, Г. Л. Ліхтаровіча, В. У. Харчанкі). ― Мінск : Беларусь, 2011. — 367 с. С. 307.
- ↑ а б в г д Многоремизное ткачество (руск.)
- ↑ Очерки по археологии Белоруссиии. — Минск, 1970. Ч. 1. — С. 103.
- ↑ Поболь Л. Д. Славянские древности Белоруссии. — Мн., 1971..
- ↑ Воронин Н. Н. Древнее Гродно // Материалы и исследования по археологии древнерусских городов. — М., 1954. — Т. 3.
- ↑ а б в г д е История белорусского ткачества (руск.)
- ↑ Панажы
- ↑ Воронин, Н. Н. Древнее Гродно / Н. Н. Воронін. — М., 1954. — С. 173.
- ↑ Воронин, Н. Н. Древнее Гродно / Н. Н. Воронин. — М., 1954. — С. 38, 173.
- ↑ Штыхов, Г. В. Древний Полоцк, IX—XIII вв. / Г. В. Штыхов. — Минск, 1975. — С. 101.
- ↑ Воронин, Н. Н. Древнее Гродно / Н. Н. Воронин. — М., 1954. — С. 66.
- ↑ а б Касцюм жыхароў Беларусі Х―XIII стст. : (паводле археалагічных звестак) / Л. У. Дучыц; [навуковы рэдактар Г. В. Штыхаў] ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі. — 3-е выд. — Мінск : Беларуская навука, 2005. — 78, [2] с. : іл. ; 22 см. — Бібліяграфія: с. 45―50. — 500 экз. — ISBN 985-08-0639-7. С. 6
- ↑ Jaworski Z. Próba badan wylny resztek tkanin z kurhanów wileńskich. W-wa, 1939. Т. XVI. S. 456
- ↑ Jaworski Z. Wełny tkanin z wczesnohistorycznych kurhanów LSRR//Slavia Antiqua. Т. II. Z. 2. Poznań, 1949/1960. S. 486—507
- ↑ Заяц Ю. А. Справаздача аб палявых даследаваннях 1977 г. //Архіў Інстытута гісторыі АН Беларусі. Справа № 572.
- ↑ Сабурова М. А. Погребальная древнерусская одежда и некоторые вопросы ее типологии // Древности славян и Руси. М" 1988. С. 269—270.
- ↑ а б Касцюм жыхароў Беларусі Х―XIII стст. : (паводле археалагічных звестак) / Л. У. Дучыц; [навуковы рэдактар Г. В. Штыхаў] ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі. — 3-е выд. — Мінск : Беларуская навука, 2005. — 78, [2] с. : іл. ; 22 см. — Бібліяграфія: с. 45―50. — 500 экз. — ISBN 985-08-0639-7. С. 7
- ↑ Левинсон-Нечаева М. Н. Ткачество // Очерки по истории русской деревни X—XIII вв. Труды ГИМ, 33, — М., 1959. С. 9—37
- ↑ Жывапіс Беларусі XII—XVIII стагоддзяў: (Альбом). — Мінск, 1980. — Іл. 33, 66.
- ↑ а б Беларускае народнае мастацтва / Я. М. Сахута; (фота Я. М. Сахуты, Г. Л. Ліхтаровіча, В. У. Харчанкі). ― Мінск : Беларусь, 2011. — 367 с. С. 308.
- ↑ Россия. Полное географическое описание нашего Отечества : настольная и дорожная книга для русских людей / под ред. В. П. Семенова ; под общ. рук. П. П. Семенова и В. И. Ламанского; [предисл. В. Семенова]. — СПб. : А. Ф. Девриен, 1899—1914. — С 5-го т. : под ред. В. П. Семенова-Тян-Шанского и под общ. рук. П. П. Семенова-Тян-Шанского и В. И. Ламанского. Т. 9 : Верхнее Поднепровье и Белоруссия : [Смоленская, Могилевская, Витебская и Минская губернии] / сост. В. П. Семенов [и др.]. — 1905. — VIII, 619, [1] с., [14] л. ил., карт. : ил. — Библиогр. : с. 575—582. — Указ. геогр. назв., имен личных и предметов, встречающихся в тексте: с. 583—619. С. 527 и последующие.
- ↑ а б в г Якуніна 1960, с. 23.
- ↑ «Беларусь», 1947, № 3 (артыкул «Ткацтва на Беларусі»).
- ↑ Мятлік
- ↑ Каберац
- ↑ Беларускае народнае мастацтва / Я. М. Сахута; (фота Я. М. Сахуты, Г. Л. Ліхтаровіча, В. У. Харчанкі). ― Мінск : Беларусь, 2011. — 367 с. С. 308—309.
- ↑ Беларускае народнае мастацтва / Я. М. Сахута; (фота Я. М. Сахуты, Г. Л. Ліхтаровіча, В. У. Харчанкі). ― Мінск : Беларусь, 2011. — 367 с. С. 309—310.
- ↑ Наша ніва. — 1908. — № 19.
- ↑ Наша ніва. — 1913. — № 21.
- ↑ Наша ніва. — 1913. — № 38.
- ↑ Каталог экспонатов, собранных кустарным комитетом Виленского общества сельского хозяйства: 2-я Всероссийская кустарная выставка. — СПб., 1913. — С. 13—19, 24—30.
- ↑ Лабачэўская, В. Зберагаючы самабытнасць / В. Лабачэўская //МБ — 1988. № 6. — С. 68.
- ↑ а б Лабачэўская, В. Зберагаючы самабытнасць / В. Лабачэўская //МБ — 1988. № 6. — С. 69.
- ↑ а б Беларускае народнае мастацтва / Я. М. Сахута; (фота Я. М. Сахуты, Г. Л. Ліхтаровіча, В. У. Харчанкі). ― Мінск : Беларусь, 2011. — 367 с. С. 313—314.
- ↑ Беларускі нацыянальны касцюм Архівавана 6 снежня 2010. (руск.)
- ↑ а б Традыцыйнае адзенне Архівавана 18 лістапада 2011.
- ↑ ьноводство Белоруссии и перспективы его развития / Е. Е. Соколов. — Минск : Ураджай, 1974. — 133, [2] c. : ил., табл. ; 21 см. — Библиография: с. 126―134. — 6550 экз. — (В переплете) : 31 к. — С. 6
- ↑ а б Лён 2009, с. 78.
- ↑ а б Никифоровский, Н. Я. Очерки простонародного житья-бытья в Витебской Белоруссии и описание предметов обиходности // Этнографические данные. Витебск, 1895. С. 149
- ↑ Воўна
- ↑ Обработка шерсти в белорусском народном ткачестве (руск.)
- ↑ Буракоўская Н. І. Сукнаро́бства // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 260. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз аі ак ал ам ан ао ап ар ас ат ау аф Курыловіч Г. М. Беларускае народнае ткацтва. Мн., 1981
- ↑ Обработка конопли в белорусском народном ткачестве (руск.)
- ↑ а б в Лён 2009, с. 8.
- ↑ а б Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэд.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989.
- ↑ Лазука 2015, с. 161.
- ↑ Способы крашения в белорусском народном ткачестве (руск.)
- ↑ Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч
- ↑ Снавадла
- ↑ Калок
- ↑ Лебедева Н. И. Прядение и ткачество восточных славян в XIX - начале XX в. // Восточнославянский этнографический сборник. — М., 1953. — С. 493..
- ↑ Селівончык Вера. Ткацтва на дошчачках. Практычны дапаможнік(Майстроўня).. — Мн.: Медысонт, 2009. — 64 с.
- ↑ ТКАЦТВА НА ДОШЧАЧКАХ. Інструменты і матэрыялы Архівавана 30 сакавіка 2012.
- ↑ Інвентар НКС: Традыцыя ткацтва паясоў у Валожынскім раёне
- ↑ Закладное ткацтва
- ↑ а б в Бранае ткацтва
- ↑ а б в г Выбарнае ткацтва
- ↑ Закладная тэхніка ткацтва чырвона-белых рушнікоў
- ↑ Ткацтва
- ↑ а б в Беларускае народнае мастацтва / Я. М. Сахута; (фота Я. М. Сахуты, Г. Л. Ліхтаровіча, В. У. Харчанкі). ― Мінск : Беларусь, 2011. — 367 с. С. 318.
- ↑ а б в Виды узорного ткачества. Браное ткачество (руск.)
- ↑ Браная техника в белорусском народном ткачестве (руск.)
- ↑ а б в Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: БелСЭ, 1989. — 375 с.
- ↑ а б в Беларускае народнае мастацтва / Я. М. Сахута; (фота Я. М. Сахуты, Г. Л. Ліхтаровіча, В. У. Харчанкі). ― Мінск : Беларусь, 2011. — 367 с. С. 319.
- ↑ Клейн В. К. Путеводитель по выставке тканей VII—XIX вв. — М, 1926, с. 13.
- ↑ а б Многоремизное ткачество (руск.)
- ↑ а б Белорусский народный текстиль : художественные основы, взаимосвязи, новации / О. А. Лобачевская. — Минск : Беларуская навука, 2013. — 527 с. : ил., цв. ил. ; 26 см. — Библиография: с. 492―515 (610 назв.). — 2000 экз. — ISBN 978-985-08-1638-2 (в переплете). С. 289
- ↑ Селивончик, В. И. Возрождение ремесла : пособіе по руч. узор. ткачеству / В. И. Селивончик М. Н. Винникова. — Минск : Полымя, 1993. — 144 с. С. 68, 74.
- ↑ а б в Белорусский народный текстиль : художественные основы, взаимосвязи, новации / О. А. Лобачевская. — Минск : Беларуская навука, 2013. — 527 с. : ил., цв. ил. ; 26 см. — Библиография: с. 492―515 (610 назв.). — 2000 экз. — ISBN 978-985-08-1638-2 (в переплете). С. 290
- ↑ Зафіксавана, напрыклад, у в. Бяляеўцы Чачэрскага раёна
- ↑ а б в г Лебедева, Н. И. Прядение и ткачество восточных славян в XIX — начале XX в. / Н. И. Лебедева. — [Москва : издательство АН СССР, 1956]. -С. 462—540 : ил.
- ↑ Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- ↑ М. Ф. Раманюк. Нагавіцы // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.
- ↑ а б Н. Я. Никифоровский. Очерки простонародного житья-бытья в Витебской Белоруссии. Витебск, 1895, стр. 23.
- ↑ Н. Я. Никифоровский. Очерки простонародного житья-бытья в Витебской Белоруссии. Витебск, 1895, стр. 108.
- ↑ «Этнография», 1926, № 1 — 2, стр. 223
- ↑ а б Посцiлкi, дываны, дарожкi
- ↑ Н. Я. Никифоровский. Очерки простонародного житья-бытья в Витебской Белоруссии и описание предметов обиходности. — Витебск, 1895.
- ↑ Центральный исторический музей БССР, ф. 694, оп. 2, д. 2001, л. 21; д. 3137, лл. 33-35; д. 4975, л. 84; Государственный архив Минской области, ф. 333Ю hg. 1? l/ 30 и др.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Курыловіч Г. М. Беларускае народнае ткацтва. Мн., 1981
- Косціна І. У. Тка́цтва // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 472. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тка́цтва // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 515. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Віннікава М. М., Курыловіч Г. М. Тка́цтва // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 495—497. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.
- Якуніна, Лідзія Іванаўна. Слуцкія паясы = Слуцкие пояса. Малы лексікон / Л. І. Якуніна ; [рэдактары: А. І. Залескі, К. П. Кабашнікаў ; Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР]. — Мінск: Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1960. — 237, [2] с. : іл., каляр. іл.. — 3 000 экз.
- Лён (руск.) / сост. Л. В. Ловчая; под общ. ред. И. А. Голуба; худож. В. В. Котович. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — 168 с.: ил..
- Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
- Рак, Р. П. Народнае ткацтва Бабруйскай акругi
- Руткоўскі, Е. С. «Шляхі развіцця саматужнага ткацтва ў БССР»
- Народнае мастацкае ткацтва Случчыны : [Альбом / Склад. Н. І. Камсюк ; Пад рэд. А. І. Залескага]. — Мн. : Дзярж. выд-ва БССР, 1959. — 11, [50] c. — 5000 экз. — 7 р.
- Лебедева, Н. И. Прядение и ткачество восточных славян в XIX — начале XX в. / Н. И. Лебедева. — [Москва : издательство АН СССР, 1956]. -С. 462—540 : ил.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сялянская хата ў малюнках. Кросны Архівавана 4 сакавіка 2016. // «Рэгіянальная газета»
Беларускае народнае ткацтва на Вікісховішчы |